Цеплавая паратурбінная электрастанцыя
Цеплавая паратурбінная электрастанцыя, ЦПЭС - цеплавая электрастанцыя з паратурбіннымі ўстаноўкамі.
ЦПЭС, якая выпрацоўвае акрамя электраэнергіі яшчэ і цяпло, называецца цеплаэлектрацэнтралью (ЦЭЦ); якая толькі электраэнергію - кандынсацыйнай электрастанцыяй (КЭС).
Тэрмін цеплавая паратурбінная электрастанцыя звычайна ўжываюць у дачыненні да ЦЭС, якія працуюць на арганічным паліве, але часам ім пазначаюць усе электрастанцыі, што працуюць пры дапамозе паратурбінных установак (атамныя, геатэрмальныя электрастанцыі).
Прынцып дзеяння
[правіць | правіць зыходнік]Вугаль па транспарцёры 14 падаецца на вугляны млын 16. Пасля размолу вугаль змешваецца з часткай паветра, якое перад гэтым было нагрэта ў паветрападагравальніку 24, і ў выглядзе аэрасумясі па трубаправодам падаецца ў топку паравога катла, дзе змешваецца з астатнім паветрам і згарае. Працэс згарання суправаджаецца выдзяленне вялікай колькасць энергіі, якая перадаецца вадзе, што цячэ ўнутры трубак катла.
Пасля параперагравальніка пара ідзе ў цыліндр высокага ціску паравой турбіны 11, дзе здзяйсняе работу, у выніку чаго яе тэмпература і ціск падае. Пасля зноў вяртаецца ў кацёл, дзе ў другасным параперагравальніку 23 зноў награваецца, а потым палаецца ў цыліндры сярэдняга і нізкага ціскаў 9 і 6 (на некаторых ПТЭЦ няма другасных параперагравальнікаў і пару адразу напраўляюць у ЦСЦ турбіны). Турбіна прыводзіць у рух электрагенератар 5, які вырабляе пераменны электраток. Напружанне току павышаецца ў трансфарматары 4 (гэта змяншае пацеры пры транспарціроўцы) і па ЛЭП накіроўваецца да спажыўца электраэнергіі.
Пара пасля турбіны пападае ў кандэнсатар, у якім яна кандэнсуецца і аддае сваё цяпло ахалоджваючай вадзе, якая можа падавацца з ракі, возера і туды скідвацца або, як паказана на малюнку, ахалоджваючая вада можа ў сваю чаргу, ахалоджвацца ў градзірнях 1 і зноў выкарыстоўвацца.
Кандэнсат, які атрымаўся ў выніку кандэнсацыі пары, далей праходзіць праз рэгенератыўныя падагравальнікі, даэаратар, сілкавальную помпу і ідзе зноў у кацёл.
Дымавыя газы, што атрымаліся пры спальванні паліва выкідваюцца ў атмасферу праз трубу.
Вышэй гаворка ішла пра ЦПЭС на цвёрдам паліве (у тым ліку на вуглі). Электрастанцыі, якія працуюць на мазуце або на прыродным газе, маюць іншую сістэму палівапрыгатавання (мазут падаграваецца і фільтруецца, а пры выкарыстоўванні прыроднага газа, звычайна, патрабуецца толькі зніжэнне яго ціску).