Цыганскі яр (Луганск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цыганскі яр (укр.: Циганський яр) — раён у цэнтры Луганска. Знаходзіцца за Цэнтральным рынкам (паміж вуліцамі Магнітагорскай і Аляксеева).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

З'яўленне назвы звязваецца з цыганамі, якія жылі тут да пачатку 1970-х гг.

Гістарычны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Цыганскі яр

Засяленне абшару між сучаснымі вуліцамі Радзянскай і газеты «Луганська правда» пачалося ў 1920-я гады. На схілах Цыганскага яра будаваліся невялікія мергелевыя хаціны, якія ўтваралі Цыганскі хутар. Пасля Другой сусветнай вайны тут жылі людзі розных нацыянальнасцей, у тым ліку цыганы. За хутарам існаваў стыхійны рэчавы рынак, дзе гандлявалі «мяшэчнікі-спекулянты» .

З будаўніцтвам новага цэнтра горада на мяжы 1950-х —1960-х гг. планавалася знесці будынкі сектара індывідуальнай забудовы ўздоўж сучаснага Цэнтральнага рынку, вуліц Радзянскай і Чалюскінцаў . Паступова засыпалі і сам яр.

У той жа час Цыганскі хутар атрымаў кепскую славу. Цыганы пастаянна здзяйснялі шматлікія крадзяжы, рабаванні гараджан і іншыя злачынствы. На мяжы 1960-х — 1970-х гг. кіраўніцтва вобласці паставіла перад праваахоўнымі органамі задачу ліквідаваць гэтае «злачыннае кубло».

Аперацыяй па абясшкоджванні злачынцаў кіраваў тагачасны начальнік гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Мікалай Пятровіч Вадзько. У ёй удзельнічала каля 200 праваахоўнікаў. Былі затрыманыя дзясяткі злачынцаў, знойдзены скрадзеныя залатыя ўпрыгожанні вагой у некалькі кілаграмаў, схаваныя ў памыйных вёдрах.

Паколькі засяленне тут адбывалася самавольна, амаль усіх цыганоў, супраць якіх не завялі крымінальных спраў, выслалі ў розныя куткі краіны. У 1973-1974 гг. Цыганскі яр быў ачышчаны ад забудовы.

У пачатку 1980-х гадоў у ім быў запланаваны ландшафтны парк з фантанам, але ён так і не стаў сярод гараджан папулярным месцам. У пачатку 1990-х гг. на тэрыторыі яра былі ўсталяваны латкі Цэнтральнага рынку.

На месцы ранейшага Цыганскага хутара і базару выраслі новыя будынкі прыватнага сектара (сучасныя вуліцы Аляксеева, Якубоўскага, Старых Бальшавікоў).

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Генеральным планам 2011 г. меркавалася вызваліць яр ад гандлёвых месцаў і ўзвесці новыя дамы і паркоўкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Форостюк О. Д. Прогулянки Старим містом // Довідник куратора студентських груп. — Луганськ, 2011.