Цынцынаційскі ўніверсітэт
| Цынцынаційскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Cincinnati | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Cincinnati |
| Заснаваны | 1819 |
| Студэнты | 42 421 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Цынцынаці, Агая, ЗША |
| Сайт | uc.edu |
Цынцынаційскі ўніверсітэт (англ.: University of Cincinnati) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Цынцынаці ў штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1819 годзе як Цынцынаційскі каледж, гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Цынцынаці, у якой штогод навучаецца больш за 40 тысяч студэнтаў, што робіць вучэльню другім па велічыні ўніверсітэтам у штаце Агая.
Універсітэт мае 14 каледжаў з праграмамі ў галіне архітэктуры, бізнесу, адукацыі, тэхнікі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, права, музыкі і медыцыны. Медыцынскі каледж уключае навучальны шпіталь і некалькі біямедыцынскіх даследчых лабараторый. Універітэт таксама быў першай ВНУ, якая ўкараніла мадэль кааператыўнага навучання.
Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 480 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што паставіла яго на 54-е месца ў краіне.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сумежных навук пра здароўе
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Музычны каледж-кансерваторыя
- Каледж дызайну, архітэктуры, мастацтва і планавання
- Каледж адукацыі, крымінальнай юстыцыі і сацыяльных паслуг
- Каледж права
- Каледж інжынерыі і прыкладных навук
- Каледж медыцыны
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цынцынаційскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.