Цыянідная бомба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цыянідная бомба (англ.: Cyanide bomb) — хімічная сістэма аховы ад траваедных жывел і насякомых-шкоднікаў у раслін[1].

Хімічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Цыянідная бомба прадстаўляе сабой т.зв. бінарную сістэму, калі ў розных тканках расліны захоўваюцца малекулы розных хімічных рэчываў (цыянагенныя гліказіды і ферменты — гліказідазы і α-гідроксінітрылазы), якія у звычайных умовах не кантактуюць паміж сабой. Калі расліна пашкоджваецца траваеднай жывелай і тканкі разбураюцца, то гэтыя рэчывы змешваюцца паміж сабой і пачынаецца хімічная рэакцыя ў выніку якой, праз біясінтэз цыянгідрынаў, амаль імгненна утвараецца цыяністы вадарод (HCN). Гэта рэчыва з’яўляецца моцным інгібітарам фермента цытахром-С-аксідазы, які адказвае за механізм дыхання ўсіх аэробных жывых арганізмаў.

Цыянагенныя гліказіды, папярэднікі цыянгідрынаў, утрымліваюцца ў многіх відах раслін, у тым ліку ў такіх важных культурах, як сорга (Sorghum bicolor), маніёк (Manihot esculenta), яблыня (Malus domestica), міндаль (Prunus dulcis). Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца пруназiн і амігдалін. У большасці культур цыянагенныя гліказіды прысутнічаюць у неядомых частках расліны, напрыклад у насенні і лісці. У міндалі, аднак, менавіта насенне выкарыстоўваецца ў кулінарыі, што ў некаторых выпадках можа выклікаць атручванне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Trevor H. Yeats Setting and Diffusing the Cyanide Bomb in Plant Defense // Plant Physiology. — 2018-11. — В. 3. — Т. 178. — С. 956–957. — ISSN 0032-0889. — DOI:10.1104/pp.18.01214