Цэнтральна-Мічыганскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральна-Мічыганскі ўніверсітэт
англ.: Central Michigan University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Central Michigan University
Заснаваны 1892
Тып дзяржаўны даследчы ўніверсітэт
Студэнты 27 836 і 15 465[1]
Размяшчэнне Маўнт-Плезант, Мічыган, ЗША
Сайт cmich.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэнтральна-Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: Central Michigan University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Маўнт-Плезант у штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1892 годзе як прыватная Цэнтральна-Мічыганская нармальная школа і інстытут бізнесу. Пасля таго, як Савет па адукацыі штата Мічыган пераняў кіраванне вучэльняй, яна стала дзяржаўнай установай адукацыі і была перайменавана ў Цэнтральную дзяржаўную нармальную школу ў 1895 годзе. Установа стала поўным універсітэтам і атрымала сваю цяперашнюю назву ў 1959 годзе.

Універсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў у Мічыгане і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю. Ён прапануе 200 акадэмічных праграм на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры, у тым ліку праграмы па прадпрымальніцтве, журналістыцы, музыцы, аўдыялогіі, педагагічнай адукацыі, псіхалогіі і інш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж мастацтваў і медыяў
  • Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг
  • Каледж прафесій у галіне здароўя
  • Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж медыцыны
  • Каледж навукі і інжынерыі
  • Каледж магістратуры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]