Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна
Дата заснавання / стварэння 11 лютага 1940
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Адрас вул. Гаспадарчая, д. 21, 230005, г. Гродно, Беларусь
Афіцыйны сайт niab-grodno.by
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна (Беларусь)
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна — архіў у Гродне. Размешчаны па Гаспадарчай вуліцы, 21. Дырэктарка Таццяна Юр’еўна Афанасьева.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11 лютага 1940 г. быў створаны філіял Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у г. Гродна[1].

У 1960 г. філіял ператвораны ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР[1].

У траўні 1993 г. архіў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў, з чэрвеня 1995 г. — у Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна. У верасні 1996 г. архіў пераўтвораны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у г. Гродна[1].

У 2001 г. перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна[1].

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

У архіве захоўваецца 1 328 фонды, 2 189 вопісаў, 419 124 адзінак захоўвання. Фонды архіва ахопліваюць храналагічны перыяд з XVI (асобныя дакументы) да пачатку XX ст., а тэрытарыяльная — Вялікае Княства Літоўскае (асобныя дакументы), Рэч Паспалітая (асобныя дакументы), колішнюю Гродзенскую губерню Расійскай імперыі, былыя Вілейскі, Дзісенскі, Лідскі, Ашмянскі паветы Віленскай губерні Расійскай імперыі[2].

Зноскі

  1. а б в г Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Гістарычная даведка. Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
  2. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Характарыстыка фондаў . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]