Перайсці да зместу

Цэнтралізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цэнтралізацыя — у іерархічнай сістэме такая рэарганізацыя працэсаў, што працяюць унутры сістэмы, пры якой частка працэсаў перакладаецца на больш высокі (бліжэй да кораня) узровень іерархіі; адпаведна, пры дэцэнтралізацыі — на ніжэйшы (далей ад кораня) узровень.

Напрыклад, у менеджменце цэнтралізацыя можа азначаць перадачу долі паўнамоцтваў і абавязкаў у частцы вынясення рашэнняў ад падпарадкаваных да кіраўніка.

У паліталогіі звычайна пад цэнтралізацыяй разумеюць засяроджванне долі дзяржаўнай улады ў нейкім цэнтры (напрыклад, федэралізацыя — частка дзяржаўнай улады (паўнамоцтвы і адказнасць за іх выкарыстанне) дэлегуецца ад рэгіёнаў цэнтральнаму ўраду).