Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»
Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» арм.: Թումո ստեղծարար տեխնոլոգիաների կենտրոն англ.: Tumo Center for Creative Technologies | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва |
арм.: Թումո ստեղծարար տեխնոլոգիաների կենտրոն англ.: Tumo Center for Creative Technologies |
Заснавана | 2011 |
Тып | школа |
Адрас | Ерэван |
Сайт | tumo.org |
![]() |
Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» (арм.: Թումո ստեղծարար տեխնոլոգիաների կենտրոն) — навучальны цэнтр у горадзе Ерэван, Арменія. Заснаваны ў 2011 годзе. Цэнтр навучае асоб у узросце ад 12-18 працы ў IT-сферы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій[1][2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Тумо» спрадвечна задумваўся як цэнтр пасляшкольнай адукацыі для падлеткаў. Заснавальнікам цэнтра стаў амерыканскі прадпрымальнік армянскага паходжання Сэм Сіманян[3]. Будаванне цэнтра пачалося ў 2003 годзе і скончылася ў 2009—2010 гадах[4]. Урачыстае адкрыццё цэнтра «Тумо» адбылося 14 жніўня 2011 года і суправаджалася канцэртам рок-музыкантаў Сержа Танкяна і Dorians[5].
За першыя 5 гадоў існавання цэнтра ў ім прайшлі навучанне больш 10 тысяч чалавек. У 2016 годзе цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» апынуўся на першым месцы рэйтынгу інавацыйных школ свету, складзенага французскім часопісам «We demain»[1].
Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Навучанне ў цэнтры арганізавана па чатырох кірунках: анімацыя, распрацоўка гульняў, вэб-распрацоўка і лічбавыя сродкі масавай інфармацыі[3]. Таксама надаецца ўвага заняткам танцамі, спортам і музыкай[3]. Урокі па абавязковай дысцыпліне праходзяць двойчы на тыдзень[3]. Цыкл навучання доўжыцца два гады[6].
Цэнтр «Тумо» ў Ерэване займае плошчу 6000 квадратных метраў на першых двух паверхах сучаснага будынка, спраектаванага ліванскім архітэктарам Бернарам Хуры[3]. Астатнія паверхі здаюцца ў арэнду, з гэтых прыбыткаў фармуецца бюджэт цэнтра[3].
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 2013 года, пры падтрымцы Цэнтральнага банка Арменіі «Тумо» адкрыў праграму навучання ў Дыліжане. У партнёрстве з Усеармянскім дабрачынным саюзам «Тумо» адкрыў філіял у Гюмры ў маі 2015 года[7]. У верасні 2015 года быў адкрыты філіял у горадзе Сцепанакерт у Нагорным Карабаху[8][9].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Армянский центр «Тумо» возглавил рейтинг самых инновационных школ мира по версии журнала We Demain // newsarmenia.am
- ↑ Tumo Center for Creative Technologies to Open in Yerevan, Armenia. PR Newswire (29 чэрвеня 2011).
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 «В „Тумо“ ребята начинают понимать, что в мире намного больше возможностей, чем им казалось ранее» // express.am
- ↑ Tumo Center: Closing the Cycle, Keeping Armenia’s Youth Engaged. The American Times (24 красавіка 2013).
- ↑ Tumo's Grand Opening in Yerevan. Tumo (14 жніўня 2011).
- ↑ Barsoumian, Nanore Students Create Own Career Path in Armenia. The Armenian Weekly (4 кастрычніка 2013).
- ↑ Gyumri Tumo Center to Open in Spring 2015. Asbarez (14 лістапада 2014).
- ↑ Tumo Center Opens in Stepanakert (1 September 2015).
- ↑ Stepanakert "Tumo" Center is planned to be launched in September. Armenpress (13 жніўня 2015).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт(англ.)