Перайсці да зместу

Школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Школа №190 у Мінску

Школа (ад стар.-грэч.: σχολή, σχολά — вольны час, вучэбны занятак, школа) — навучальная ўстанова для атрымання агульнай адукацыі. У шырокім сэнсе слова можа ўжывацца для назвы любой адукацыйнай установы (музычная школа, мастацкая школа, спартыўная школа — ДЮСШ, школа баявых майстэрстваў і г.д.)

Паходжанне тэрміна

[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку грэцкае σχολή азначала «вольны час, вольнае баўленне часу», потым стала ўжывацца як «заняткі ў вольны час» (напр. Платонам, ён збіраў людзей у вольны час і перадаваў ім свае досвед і веды), потым — «вучэбныя заняткі», «гутарка філосафаў» (напр. у Плутарха). У беларускую мову слова прыйшло не наўпрост, а праз польск.: szkoła ад лац.: schola.

Служаць для атрымання