Цэрыянтарыі (Ceriantharia) — атрад каралавых паліпаў з падкласа шасціпрамянёвых (Hexacorallia). Донныя стадыі жыццёвага цыкла вядуць рыючы спосаб жыцця ў друзлых грунтах, для харчавання выстаўляюць вонкі ротавы канец з шматлікімі шчупальцамі. Лічынкі цэрыянтарый — цэрынулы — падоўгу існуюць у планктоне, дзе вядуць драпежны спосаб жыцця. У цяперашні час апісана каля 100 відаў, многія з якіх вядомыя толькі па планктонных стадыях.
Зноскі
↑Атрад Цэрыянтарыі у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)(Праверана 27 жніўня 2011)
↑Daly, M., Brugler, M. R., Cartwright, P., Collins, A. G., Dawson, M. N., Fautin, D. G., France, S. C., McFadden, C. S., Opresko, D. M., Rodrigues, E., Romanos, S. L., Stakes, J. L. (2007). The phylum Cnidaria: A review of phylogenetic patterns and diversity 300 years after Linnaeus, 127–182. In: Zhang, Z.-Q., Shear, W. A. (eds.) (2007). Linnaeus Tercentenary: Progress in Invertebrate Taxonomy. Zootaxa1668: 1–766. Текст(англ.)(Праверана 27 жніўня 2011)