Каралавыя паліпы
Выгляд
| Каралавыя паліпы | ||||||||||||
| Карал-мазгавік Diploria labyrinthiformis | ||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
| Сучасныя падкласы | ||||||||||||
| ||||||||||||
Каралавыя паліпы (Anthozoa) — клас марскіх кішачнаполасцевых жывёл.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ва ўсіх морах з дастаткова высокай салёнасцю. Пераважна каланіяльныя арганізмы. Вядомы з кембрыю; на Беларусі выяўлены з ардовіку 4 групы выкапнёвых каралавых паліпаў: абуляты, чатырох- і васьміпрамянёвыя каралы, геліялітыды. Сярод сучасных каралавых паліпаў 2 падкласы, каля 6 тысяч відаў.
Даўжыня асобін ад некалькіх міліметраў да 1 м. Цела звычайна цыліндрычнае, пабудавана паводле радыяльнага тыпу сіметрыі. Многія каралавыя паліпы маюць вапнавы або рагавы шкілет і ўдзельнічаюць у рыфаўтварэнні, зусім пазбаўлены цвёрдага шкілета актыніі.
Размважэнве палавое і бясполае (пачкаванне).
Шкілеты некаторых відаў (карал) выкарыстоўваюць у ювелірнай справе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусенка Э. Каралавыя паліпы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 49. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).