Цібо Стары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Цібо Стары (фр.: Thibaud l'Ancien; 880/890 — раней 942) — віконт Блуа (906), віконт Тура (908), граф Тура і Блуа (магч. 940). Родапачынальнік Цібальдзінаў, вядомых як дом дэ Блуа.

Паходзіў з шляхетнага франка-бургундскага роду. У пачатку X стагоддзя прыбыў на берагі ніжняй Луары.

Імя першай яго жонкі невядома. Другой яго жонкай стала Рыхільда Буржская, таксама вядомая як Рыхільда Мэнская (каля 890 — каля 942). Яе паходжанне да канца не вядома. Паводле адной версіі, яна дачка Гуга (каля 862—892), графа Буржа і Ратхільды (каля 871 — каля 928), дачкі караля Карла Лысага і Рыхільды Ардэнскай. Паводле іншай, унучка Бернара (каля 840 — каля 880), маркіза Готыі, графа Пуацье, Буржа і Ацёна.

Існуе таксама версія, што другой жонкай Цібо Старога была Рыхільда дэ Блуа, дачка Роберта Моцнага, графа Парыжа і Тура і сястра каралёў Эда і Роберта I.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-я жонка: невядомая, адзін сын:
    1. Цібо Шэльма, які стаў спадчыннікам бацькі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pierre Riché, Les Carolingiens, une famille qui fit l'Europe, 1983
  • Jean-Charles Volkmann, Bien connaître les généalogies des rois de France ISBN 2-87747-208-6
  • Michel Mourre, Le petit Mourre. Dictionnaire d'Histoire universelle ISBN 978-2-04-732194-2
  • Jean Gouget — Thierry Le Hête, Les comtes de Blois et de Champagne et leur descendance agnatique

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Central France (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 4 лютага 2011.