Ціза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ціза

Ціза (італ.: La Zisa) — сярэднявечная віла ў заходняй частцы горада Палерма, Сіцылія, помнік араба-нарманскага стылю.

Будаўніцтва вілы было пачата ў XII стагоддзі арабскімі майстрамі для караля Сіцыліі Вільгельма I, але завершаны аб'ект прыняў толькі яго сын Вільгельм II Добры. Віла задумвалася ў якасці летняй рэзідэнцыі нарманскіх каралёў, як частка вялікай зоны для палявання, вядомай як Джэнаард (Рай на зямлі), якая таксама ўключала ў сябе палац Куба і яшчэ пару будынкаў. Яе стыль паказвае на ўплыў маўрытанскай культуры ў Сіцыліі у той час.

Назва Цыза паходзіць ад арабскага слова al-Azîz, якое азначае «высакароднае», «слаўнае», «пышнае». Гэта ж слова, напісанае шрыфтам насх, захавана на ўваходзе ў вілу, як звычайна рабілася на многіх ісламскіх збудаваннях таго часу.

У XIV стагоддзі на вілу былі дададзеныя зубцы, шляхам частковага знішчэння надпісу на арабскай мове, які красаваў раней на яго даху. Больш значныя змены былі зроблены ў XVII стагоддзі: над уваходам з'явілася мармуровая эмблема з выявай двух ільвоў, была зменена планіроўка некаторых унутраных пакояў, збудаваная вялікая лесвіца, а таксама прабіта некалькі новых вокнаў.

З 1808 па 1950 год у віле знаходзілася рэзідэнцыя графаў Натабартала дзі Ск'яра. Пазней віла была выкупленая кіраўніцтвам рэгіёну Сіцылія і ў 1970-1980-х гадах у ёй была праведзена рэстаўрацыя. У цяперашні час у пакоях вілы размешчаны ісламскія творы мастацтваў, а таксама многія артэфакты раёнаў Міжземнага мора.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • U. Staacke, Un palazzo normanno a Palermo : la Zisa, la cultura musulmana negli edifici del Re, Palermo 1991
  • Giuseppe Bellafiore, La Zisa di Palermo, Palermo 1994
  • Ugo Rosa, Attraverso la Zisa, Biblioteca del Cenide, 2007
  • Micaela Sposito, La Zisa e Palermo, Dario Flaccovio Editore, Palermo 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page