Ціханскае абацтва
Ці́ханскае абацтва (венг.: Tihanyi apátság [ˈtihɒɲ]) — абацтва на паўвостраве Ціхань на возеры Балатан на захадзе Венгрыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кляштар быў заснаваны ў 1055 годзе каралём Андрашам у якасці пахавальні членаў яго сям'і. Размешчаная пад кляштарным касцёлам крыпта(недаступная спасылка) належыць да найстарэйшых захаваных да нашага часу раманскіх пабудоў рэгіёна. У часы супрацьстаяння туркам абацтва было перабудавана ў фартэцыю. У 1752 былі надбудаваны дзве вежы, якія дагэтуль з'яўляюцца сімвалам паўастравы Ціхань. Унутры абацтва знаходзіцца галерэя, у якой у летнія месяцы ладзяцца шматлікія культурныя мерапрыемствы. Насценныя малюнкі ў касцёле былі намаляваны Караем Лоцам.
У 1921, пасля няўдалай спробы рэстаўрацыі манархіі, апошні венгерскі кароль Карл IV быў на короткі час інтэрнаваны ў Ціханскім абацтве.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Від на Ціханскае абацтва
-
Унутры касцёла
-
Алтар касцёла
-
Арган
-
Від на абацтва
-
Помнік ля Ціханскага абацтва венгерскаму каралю Андрашу I і яго жонцы Анастасіі Яраслаўне (з надпісам па-венгерску і па-ўкраінску)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ціханскае абацтва