Дарослая шызая чайка знешне вельмі падобная да маеўкі і дасягае велічыні да 43 см з размахам крылаў каля 120 см. Яе вага складае ад 300 да 550 г. апярэнне шызай чайкі мае белы колер, а верхні бок крылаў — шэры. Канцы крылаў — чорна-белыя, дзюба і лапкі пафарбаваныя ў жоўта-зялёны колер. Маладняк набывае гэтую афарбоўку толькі ва ўзросце трох гадоў. Самкі і самцы знешне не адрозніваюцца. Працягласць жыцця шызай чайкі можа дасягаць 25 гадоў. Яе крык гучыць як «кі-э» або «кі-а».
Шызая чайка жыве галоўным чынам на ўзбярэжжы мораў і толькі зрэдку сустракаецца ва ўнутрыкантынентальных вадаёмах. Сустракаецца ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Яе шчыльнасць даволі высокая ў Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе. Некаторыя шызыя чайкі на зімоўку мігруюць у Міжземнамор'е ці Паўночную Афрыку.
Навумчык А. В.Ча́йка шы́зая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 310. — 583 с., іл. — 10 000 экз.