Чалдар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чалдар, чандар — на Русі конскія латы[1], конскі ўбор у выглядзе гунькі  (руск.) з металічных блях і пласцінак, якія прымацоўваліся да сукна або аксаміту і закрывалі круп, бакі і грудзі каня[2]. Багата аздабляліся золатам, эмалямі, каштоўнымі камянямі[3].

Некалькі чалдараў, якія належалі расійскім царам, захавалася ў зборы Аружэйнай палаты — у асноўным турэцкага паходжання або з турэцкіх тканін, XVII стагоддзе[4][5][6][7], а таксама іранскі[8], кітайскі[9].

Этымалогія слова незразумелая, слоўнік Фасмера паказвае: «Незразумела. З прычыны знач. наўрад ці з тур. čоltаr „папона“ (Мі. ТЕl., Nachtr. 1, 25; Брюкнер 80; KZ 48, 174)»[10]".

Зноскі