Чалпон-Ата
Выгляд
| Населены пункт | |
| Чалпон-Ата | |
|---|---|
| кірг.: Чолпон-Ата | |
| 42°38′58″ пн. ш. 77°04′56″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1922 |
| Вышыня цэнтра | 1 630 м |
| Водныя аб’екты | Ісык-Куль |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 715622 |
| cholpon-atacity.kg/index… | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Чалпон-Ата (кірг.: Чолпон-Ата) — горад у Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана, адміністрацыйны цэнтр Ісык-Кульскага раёна, горад-курорт. Насельніцтва — 12 600 чалавек (2023). Размешчаны ў цэнтральнай частцы паўночнага ўзбярэжжа возера Ісык-Куль, за 208 км (265 км па аўтадарозе) на ўсход ад сталіцы рэспублікі — горада Бішкек, за 109 км (145 км па аўтадарозе) на захад ад абласнога цэнтра — горада Каракол. Горад знакаміты сваімі пяшчанымі пляжамі і празрыстымі водамі возера.
