Чамбешы
| Чамбешы | |
|---|---|
| англ. Chambeshi | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 480 км |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | паўночны ўсход Замбіі |
| • Вышыня | 1760 м |
| • Каардынаты | 9°06′21″ пд. ш. 31°18′21″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бангвеулу |
| • Каардынаты | 11°54′16″ пд. ш. 29°47′31″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бангвеулу |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Чамбешы (англ.: Chambeshi) — рака ў Замбіі. Выток знаходзіцца ў гарах на паўночным усходзе Замбіі, недалёка ад возера Танганьіка, на вышыні 1760 м над узроўнем мора. Цячэ ў паўднёвым кірунку, праз 480 км упадае ў рака Луапула.
У канцы сезону дажджоў у маі рака прыносіць вялікія водныя масы, якія папаўняюць балоты і затапляюць шырокую пойму на паўднёвым усходзе, падтрымліваючы экасістэму балотаў Бангвеулу. Затым вада з балот выцякае праз раку Луапула.
На працягу больш 100 км працякаючы на ўсход ад правінцыі Касама, Чамбешы складаецца з лабірынта каналаў у балотах шырынёй каля 2 км. Пойма ракі дасягае 25 км у шырыню. Яшчэ ніжэй, дзе раку перасякаюць масты аўтатрасы Касама — Мпіка і чыгуначнай лініі Тазара, шырыня пастаяннага канала складае каля 100 м (да 400 м пры паводцы).
Зноскі
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |