Перайсці да зместу

Чарльз Дэніелс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарльз Дэніелс
англ.: Charles Daniels
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: Charles Meldrum Daniels
Мянушка Charlie
Спецыялізацыя плаванне[d][3]
Клуб New York Athletic Club[d]
Нарадзіўся 24 сакавіка 1885(1885-03-24)[1][2]
Памёр 9 жніўня 1973(1973-08-09)[1][2] (88 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 183 см[2]
Вага 70 кг[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарльз Мелдрам Дэніелс (англ.: Charles Meldrum Daniels; 24 сакавіка 1885, Дэйтан, Агая — 9 жніўня 1973, Кармэл Вэлі Віладж, Каліфорнія) — амерыканскі плывец, чатырохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.

Дэніелс быў лепшым спартоўцам на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 у Сент-Луісе. Ён выйграў тры заплывы — 220 і 440 ярдаў вольным стылем і эстафету 4×50 ярдаў вольным стылем. Акрамя таго, ён яшчэ выйграў сярэбраны медаль у гонцы на 100 ярдаў і бронзавы за 50 ярдаў вольным стылем. На Гульнях, ён заняў пятае месца па колькасці медалёў і чацвёртае па суме залатых узнагарод.

Праз два гады, Дэніелс прыняў удзел у неафіцыйных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах спаборнічаў у двух дысцыплінах. Ён стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 100 м вольным стылем і заняў чацвёртае месца разам са сваёй камандай у эстафеце 4×250 м вольным стылем. Аднак Міжнародны алімпійскі камітэт не даваў дазволу на правядзенне гэтых спаборніцтваў, і таму фармальна Дэніэльс не выйграў тут свой чацвёрты залаты медаль.

На наступных сваіх летніх Алімпійскіх гульнях 1908 у Лондане Дэніельс выйграў яшчэ два медалі — залаты ў гонцы на 100 м вольным стылем і бронзавы ў эстафеце 4х200 м вольным стылем.

Дэніелс устанавіў таксама некалькі дасягненняў па-за Алімпійскімі гульнямі. З 1904 па 1911 год ён 31 раз выйграў чэмпіянат ЗША па плаванні. За чатыры дні 1905 года ён устанавіў адразу 14 сусветных рэкордаў. Усяго за сваё жыццё ён пабіў сусветныя дасягненні на ўсіх дыстанцыях ад 25 ярдаў да 1 мілі. Дэніельс таксама распрацаваў адмысловую тэхніку кроля, якую ён запазычаў з аўстралійскай тэхнікі. Яна да гэтага часу выкарыстоўваецца ўсімі плыўцамі вольнага стылю з невялікімі зменамі.

Дэніэлс быў уключаны ў Амерыканскую Алімпійскую залу славы ў 1988 годзе.

Зноскі

  1. а б Sports-Reference.com
  2. а б в г д е https://www.olympedia.org/athletes/51308 Праверана 20 сакавіка 2023.
  3. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.