Перайсці да зместу

Частата

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Частата
Выява
Відэафайл
Пазначэнне велічыні f і ν
ISQ dimension
Формула, якая апісвае закон або тэарэму [1][2]
Пазначэнне ў формуле і
Сімвал велічыні (LaTeX) [2], [2] і
Рэкамендаваная адзінка вымярэння герц[2][3][…] і reciprocal second[d][4][2]
Mathematical inverse перыяд ваганняў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Частата паказвае колькасць цыклаў перыядычнай з’явы за адзінку часу. У Сістэме СІ адзінкай частаты з’яўляецца герц (Гц), вызначаны як адзін цыкл у секунду. Перыяд — гэта працягласць аднаго цыкла перыядычнай з’явы, такім чынам, перыяд узаемна адваротны частаце.

Вызначэнне і адзінкі

[правіць | правіць зыходнік]

Для цыклічных працэсаў, такіх як вярчэнне, ваганні і хвалі, частата вызначаецца як колькасць цыклаў у адзінку часу.

У фізіцы і інжынерных дысцыплінах, такіх як оптыка, акустыка і радыё, частату звычайна пазначаюць лацінскай літарай f (эф) або грэчаскай літарай ν (ню).

У Сістэме СІ адзінкай частаты з’яўляецца герц (скарочана Гц). Назва дадзена ў гонар нямецкага фізіка Генрыха Герца. 1 Гц азначае, што падзея паўтараецца адзін раз за секунду.

Перыяд — звычайна пазначаецца T — гэта працягласць часу, за які адбываецца адзін цыкл, узаемна адваротны частаце f:

Частата хваль

[правіць | правіць зыходнік]

Частата адваротна прапарцыянальна даўжыні хвалі λ (лямбда). Частата f роўная фазавай скорасці v, падзеленай на даўжыню хвалі λ:

У прыватным выпадку электрамагнітных хваль, якія ідуць праз вакуум, калі v = с, дзе c — скорасць святла ў вакууме, гэты выраз мае выгляд:

Калі хвалі ад монахраматычнай крыніцы святла пераходзяць з аднаго асяроддзя ў другое, іх частата застаецца дакладна такой жа, змяняюцца толькі даўжыня хвалі і яе скорасць.

Зноскі

  1. 3-15.1 // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
  2. 1 2 3 4 5 3-17.1 // Quantities and units — Part 3: Space and time, Grandeurs et unités — Partie 3: Espace et temps — 2 — ISO, 2019. — 11 p.
  3. SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  4. 3-15.b // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.