Частата дыскрэтызацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Частата дыскрэтызацыі (ці частата сэмплавання, англ. sample rate) — частата ўзяцця адлікаў няспыннага ў часе сігнала пры яго дыскрэтызацыі (напрыклад аналага-лічбавым пераўтваральнікам). Вымяраецца ў герцах.

Тэрмін ужываецца і пры адваротным, лічбава-аналагавым пераўтварэнні, асабліва калі частата дыскрэтызацыі прамога і адваротнага пераўтварэння выбрана рознай (гэты прыём, які таксама завецца «маштабаваннем часу», сустракаецца пры аналізе звышнізкачастотных гукаў, якія выдаюць марскія жывёлы).

Чым вышэй частата дыскрэтызацыі, тым больш шырокі спектр сігнала можа быць прадстаўлены ў дыскрэтным сігнале. Як вынікае з тэарэмы Кацельнікава, для таго, каб адназначна аднавіць зыходны сігнал, частата дыскрэтызацыі павінна больш чым у два разы перавышаць найбольшую частату ў спектры сігнала.

Некаторыя з ужываных частот дыскрэтызацыі гуку[1]:

  • 8`000 Гц — тэлефон, досыць для голасу, кодек Nellymoser;
  • 11`025 Гц;
  • 16`000 Гц;
  • 22`050 Гц — радыё;
  • 32`000 Гц;
  • 44`100 Гц — выкарыстоўваецца ў Audio CD;
  • 48`000 Гц — DVD, DAT;
  • 96`000 Гц — DVD-Audio (MLP 5.1);
  • 192`000 Гц — DVD-Audio (MLP 2.0);
  • 2`822`400 Гц — SACD, працэс аднабітнай дэльта-сігма мадуляцыі, вядомы як DSD — Direct Stream Digital, супольна распрацаваны кампаніямі Sony і Philips;
  • 5`644`800 Гц — DSD з падвоенай частатой дыскрэтызацыі, аднабітны Direct Stream Digital з частатой дыскрэтызацыі удвая больш, чым у SACD. Выкарыстоўваецца ў некаторых прафесійных прыладах запісу DSD.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі