Чатырыста мільёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чатырыста мільёнаўM:
Жанр драма
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар Давід Шлюглейт
Кінакампанія Белдзяржкіно
Краіна
Год 1928

«Чатырыста мільёнаў» (іншыя назвы: «Джоў Дэ-шэн», «Пуцяводныя агні», «Агні Кітая») — чорна-белая драма, знятая Белдзяржкіно / Усходкіно ў 1928 годзе. Фільм не захаваўся. Рэжысёр: Уладзімір Гардзін. Сцэнарысты: Я. Бабулін, Уладзімір Гардзін. Аператары: Навум Навумаў — Вартавы, Давід Шлюглейт. Мастакі: Анатоль Арапаў, Уладзімір Ягораў. Прэм’ера: 16 красавіка 1929 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Пра паўстанне кітайскіх рабочых (Кантон, 1927). Вялікі кітайскі горад. Спектакль нацыянальнага тэатра ў прысутнасці лорда Чэпінга, кіраўніка каланіяльнай адміністрацыі, спыняецца паведамленнем інфарматара пра бунт «чырвонай чэрні». Па рашэнні падпольнага рэвалюцыйнага камітэта на чале з камуністам Джоў Дэ-шэнам паўстанцы супраць каланіялізму займаюць цэнтр горада і гарадскі тэатр. Банкір Люй Тай склікае экстраную нараду саюза абароны парадку і дае грошы Чэпінгу на арганізацыю карных атрадаў. Начальнік гарнізона ўводзіць у горад войскі. Разгромлена консульства СССР, падпалены тэатр. Алена Мікалаеўна Крэчатава, жонка Джоў Дэ-шэна, шукае свайго сына Сярожу і сына суседкі — камсамольца Лі, што пайшлі на мітынг у тэатр. Тры дні трымаюцца паўстанцы, але сілы няроўныя. Яны вымушаныя адступіць. Пачынаюцца ператрусы, арышты, расстрэлы. Абшуквалі дом Алены. Рускі эмігрант Калугін, які цяпер працуе на англічан, знаходзіць яе старыя дзённікі, дзе згадваецца імя яго калегі Салтыкова. Высвятляецца, што некалі афіцэр-белагвардзеец Салтыкоў згвалціў Алену, а Сярожа — яго сын. Па прозвішчы Алены усталёўваецца, кім з’яўляецца арыштаваны каланіяльнай паліцыяй хлопчык, і Салтыкоў разумее, што ёсць магчымасць шантажаваць яе. Ён прызначае Алене сустрэчу і патрабуе звесткі пра паўстанцаў у абмен на вызваленне Сярожы. Алена адмаўляецца. Яе арыштоўваюць… Апошнія атрады паўстанцаў пакідаюць горад. Цяжка даведацца Джоў Дэ-шэну пра гібель блізкіх. У кожнага з удзельнікаў паўстання ёсць страты. Але барацьба працягваецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2