Чатыры гідраўлічныя пад’ёмнікі Цэнтральнага канала
Судапад'ёмнікі | |
Чатыры гідраўлічныя пад’ёмнікі Цэнтральнага канала | |
---|---|
Ascenseurs à bateaux du Canal du Centre | |
![]() Судапад'ёмнік №3 | |
50°28′17″ пн. ш. 4°05′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Цэнтральны канал | |
![]() |
Судапад’ёмнікі Цэнтральнага канала ў Бельгіі (фр. Ascenseurs à bateaux du Canal du Centre) — чатыры судапад’ёмнікі, створаныя на працягу бельгійскага Цэнтральнага канала ў 1882-1917 гг., аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У правінцыі Эна на захадзе Бельгіі захаваўся прыклад прамысловага ландшафту канца 19 ст. – чатыры існуючыя судапад’ёмнікі (раней іх было восем). Гэтыя выключныя гідратэхнічныя збудаванні дазваляюць падымаць судна на вышыню да 70 м.
Разам з іншымі пабудовамі і навакольным асяроддзем гэта адзіны ў свеце падобны ансамбль, які дазваляе ўявіць, на якім узроўні знаходзілася інжынерная навука і тэхніка ў Еўропе ў канцы 19 – пачатку 20 стст.
Усе чатыры судапад’ёмнікі захаваны ў тым стане, у якім яны былі пабудаваны. Пачынаючы з 2002 года іх камерцыйнае выкарыстанне забаронена.
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 856 рус. • англ. • фр. |
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.