Чорны дом (Львоў)
Выгляд
Чорны дом (укр.: Чорна кам’яниця, польск.: Czarna Kamienica) — будынак у Львове (Украіна) на плошчы Рынак, 4.
Будынак пабудаваны ў 1577 годзе архітэктарам П. Красоўскім і ўяўляе сабой узор жылой рэнесанснай архітэктуры. З 1596 года дом стаў ўласнасцю Я. Ларэнцовіча, які адкрыў тут адну з першых аптэк у Львове, ён жа дабудаваў трэці паверх, а чацвёрты надбудаваны ўжо ў 1884 годзе.
Фасад і вуглавыя пілястры пакрытыя цясляным каменем, які счарнеў ад часу, дзякуючы чаму будынак атрымаў сваю цяперашнюю назву. Фасад упрыгожаны арнаментам і сюжэтнай разьбой. Цяпер будынак належыць Львоўскаму гістарычнаму музею.