Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 17-20 см. Верх карычняваты, нiз белаваты, на галаве востра заканчоны бела-чорны чуб. У маладых чуб крыху меншы. Песня — цiхі шчэбет, часцей чуваць позывы.
Арэал: Еўропа (акрамя поўначы i паўднёвага ўсходу). Насяляе хваёвыя лясы (звычайна сасновыя), на поўдні — мяшаныя або лiстападныя лясы. У Пiрэнеях — букавыя лясы, у паўднёвай Iспанii — лясы з коркавага дубу.
Гняздо ў дупле з вузкай адтулінай (2,5-3,0 см), часам пад пнямі і ветраломам, рэдка на зямлi, у старых дуплах дзятлаў, вавёркi, драпежных птушак цi шпакоўнях. Звычайна нiзка над зямлёй (да 2 м). Знешняя частка з моху і сухой травы (часам з прымессю лішайнікаў). Высцілка з густа сплеценай шэрсці і воўны з прымессю валосся (вельмі рэдка пёры).
Яйкі (5-6, часам 3-11) з вострым вузейшым канцом. Белыя, бліскучыя, з даволі густымі іржава- або фiялетава-чырвонымі плямкамі, большымi i згушчанымi на шырэйшым канцы.