Чулышман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чулышман
Характарыстыка
Даўжыня 241 км
Басейн 16 800 км²
Расход вады 158 м³/с
Вадацёк
Выток возера Джулукуль
 • Вышыня 745 м
 • Каардынаты 50°25′15″ пн. ш. 89°47′22″ у. д.HGЯO
Вусце Целецкае возера
 • Каардынаты 51°21′50″ пн. ш. 87°45′45″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Цялецкае возера

Краіна
Код у ДВР 13010100112115100001524
physical
Чулышман
Чулышман
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чулышман — рака ў Рэспубліцы Алтай (Расія).

Чулышман
Від на Чулышман з правага берага

Выцякае з высакагорнага возера Джулукуль на вышыні 2200 м і ўпадае ў Цялецкае возера, з’яўляецца найбуйнейшым яго прытокам. Даўжыня — 241 км, плошча басейна — 16 800 км². Шырыня ў сярэднім цячэнні — 30—50 м, глыбіня — каля метра. Працякае па маланаселеных мясцінах. На Чулышмане размешчаны вёскі Као і Балыкча. Уздоўж ракі, праз гэтыя вёскі, праходзіць аўтамабільная дарога ад вусця Чулышмана да перавала Кату-Ярык і далей — праз сёлы Балыктуюль і Улаган у Акташ, з выхадам на аўтадарогу М-52 «Чуйскі тракт».

Вада халодная, мутная, з блакітным або зялёным адценнем.

Рака выкарыстоўваецца турыстамі для сплаваў, катэгорыя складанасці V-VI. На рацэ Чулышман, паблізу перавала Кату-Ярык, размяшчаецца некалькі турыстычных баз. У гэтым жа раёне ёсць пешаходны падвесны мост праз Чулышман. Стары мост, пабудаваны ў 1980 годзе, быў знішчаны паводкай вясной 2014 года. Новы мост здадзены ў эксплуатацыю восенню 2015 года[1].


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]