Інфекцыйны агентбубоннай чумы, таксама можа выклікаць пнеўманію (лёгачную форму чумы) і сэптычную чуму. Усе тры формы адказныя за высокі ўзровень смяротнасці ў эпідэміях, якія мелі месца ў гісторыі чалавецтва, напрыклад такіх як Вялікая чума і «Чорная смерць», на рахунку апошняй з якіх — смерць траціны насельніцтва Еўропы за прамежак з 1347 па 1353 годы.
Роля Yersinia pestis у «Чорнай смерці» дыскутуецца. Некаторыя сцвярджаюць, што «Чорная смерць» распаўсюдзілася занадта хутка, каб быць выкліканай Yersinia pestis[2]. ДНК гэтай бактэрыі знойдзены ў зубах памерлых ад «Чорнай смерці», тады як тэставанне сярэднявечных парэшткаў людзей, якія памерлі па іншых прычынах, не дало станоўчай рэакцыі на Yersinia pestis[3][4].
Гэта даказвае, што Yersinia pestis з'яўляецца як мінімум спадарожным фактарам у некаторых (магчыма, не ва ўсіх) еўрапейскіх эпідэміях чумы. Магчыма, што адбор, зроблены чумой, мог паўплываць на патагеннасць бактэрыі, адсеяць індывідаў, якія былі найбольш ёй схільныя.
Зноскі
↑Collins FM (1996). Pasteurella, Yersinia, and Francisella. In: Barron's Medical Microbiology (Barron S et al, eds.) (4th ed. ed.). Univ of Texas Medical Branch. (via NCBI Bookshelf).{{cite book}}: |edition= мае залішні тэкст (даведка)
↑Ал Бухбиндер. Между чумой и эболойАрхівавана 11 студзеня 2018. — у артыкуле, надрукаваным у часопісе «Знание—Сила» № 2 за 2002 год прыводзяцца разважанні, якія крытыкуюць сувязь бактэрыі з чумой.