Чханвон
Выгляд
| Населены пункт | |||
| Чханвон | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| 35°13′41″ пн. ш. 128°40′52″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1408 | ||
| Вышыня цэнтра | 2 ± 1 м | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| eng.changwon.go.kr | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Чханвон — горад і сталіца правінцыі Кёнсан-Намдо, Паўднёвая Карэя. Горад размешчаны прыкладна за 40 км на захад ад Пусана. Чханвон размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Карэйскага паўвострава, каля гарадоў Масан і Пусан. Акружаны гарамі Тамсан (вышыня 656 метраў) на паўночным захадзе, Чондансан (567 метраў) на ўсходзе, Пульмасан (802 метры) на паўднёвым усходзе і Панёнсан (528 метраў) на поўдні. Мае прыбярэжную лінію працягласцю 12,6 км (на Масанскім заліве). Праз горад працякаюць ручаі Нэданчхон і Чханвончхон.
Клімат горада мусонны, сярэднегадавая тэмпература і сярэднегадавая колькасць ападкаў (у перыяд з 1992 па 2001 гады) складаюць 15 ° С і 1395 мм адпаведна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- 1 2 https://kosis.kr/statHtml/statHtml.do?orgId=101&tblId=DT_1B040A3&checkFlag=N
- ↑ https://www.changwon.go.kr/stat/contents.do?mId=0102000000