Сапапан
| Горад і муніцыпалітэт | |||||
| Сапапан | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Zapopan | |||||
|
|||||
| 20°43′13″ пн. ш. 103°23′31″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Штат | Халіска | ||||
| Мэр | Hector Vielma Ordoñez | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1541 | ||||
| Горад і муніцыпалітэт з | 1825 | ||||
| Плошча | 893.15 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 1 035 м | ||||
| Часавы пояс | UTC-6, летам UTC-5 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 1 155 790 чалавек (2005) | ||||
| Шчыльнасць | 1 035 чал./км² | ||||
| Агламерацыя | 4 095 853 | ||||
| Этнахаронім | Сапапанец | ||||
| Афіцыйная мова | іспанская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 33 | ||||
| Паштовы індэкс | 45010 | ||||
| Аўтамабільны код | 33 | ||||
|
|
|||||
| zapopan.gob.mx (ісп.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сапапан (ісп.: Zapopan) — горад і муніцыпалітэт у Мексіцы, у штаце Халіска, паўночны прыгарад адміністрацыйнага цэнтра штата Гвадалахары, з якім утварае адзіную агламерацыю. Насельніцтва — 1 155 790 чалавек.
Горад вядомы, як радзіма Дзевы Сапапана, яе абраз XVI стагоддзя прызнаны каталіцкай царквой як цудадзейны, горад наведваў нават Папа Ян Павел II. У горадзе базуецца адзін з самых вядомых мексіканскіх футбольных клубаў Гвадалахара.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Сапапан паходзіць з мовы Наўатль: слова «tzapopantl» азначае «сярод дрэў Сапоты».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да іспанскага заваявання гэту тэрыторыю засялялі народы: сапатэкі, нахуа, мая, ацтэкі.
Тэрыторыя была ўзята пад іспанскі кантроль у 1530 годзе канкістадорам Нунья дэ Гузманам, аднак іспанскага паселішча не было арганізавана аж да 1541 года з-за вайны Мікстан іспанскіх заваёўнікаў з Чычымекамі. У гэты год рамках энкам'енды Францыска дэ Бабадзіла прывёў са сваіх земляў каля 130 індзейцаў для аднаўлення насельніцтва ў наваколлях Сапапана.
Дзева Сапапана і яе базіліка
[правіць | правіць зыходнік]
Шанаванне Дзевы Сапапана прыняло пастаянны характар у сувязі з пачаткам будаўніцтва базілікі ў 1689 годзе[1]. Скончана будаўніцтва было толькі ў 1892 годзе.
Іншыя славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Муніцыпальны палац быў пабудаваны ў 1942 годзе, першапачаткова як школа. У горадзе ёсць стадыён «Чывас» на 45 000 чалавек, музей мастацтваў, універсітэт, тэатр Галерыяс.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Гранд-Рэпідс, ЗША
Антыгуа-Гватэмала, Гватэмала
Сан Педра Сула, Гандурас
Кір'ят-Бялік, Ізраіль
Баія-дэ-Бандэрас, Мексіка
Веракрус, Мексіка
Чэнстахова, Польшча
Масан, Рэспубліка Карэя
і іншыя…
Зноскі
- ↑ Гісторыя Сапапана Архівавана 16 чэрвеня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 3 студзеня 2016.