Перайсці да зместу

Чынук (віно)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гатункі

Чынук (англ.: Chinook) — назва амерыканскіх він, вытворчасць якіх наладжана ў даліне Якіма ў штаце Вашынгтон.

Вінаград для вытворчасці віна ў даліне Якіма вырошчваюць з 1869 г. Аднак у перыяд 1920 - 1933 гг. у сувязі з забаронай вытворчасці і продажу алкагольных напояў у ЗША вінаробная галіна панесла значныя страты. Толькі ў апошняй чвэрці XX ст. яна зноў перажыла адраджэнне.

У 1983 г. было адчынена прыватнае вытворчае прадпрыемства «Чынук» для перапрацоўкі вінаграда даліны Якіма. Гэта найбуйнейшы вытворца він у штаце Вашынгтон. Пераважаюць гатункі сталовага віна на аснове сартоў савіньён блан, рыслінг, шарданэ і каберне.