Віно
Віно́ (лац.: vinum) — алкагольны напой (мацунак 9—20 % аб.), атрыманы поўным або частковым спіртавым закісаннем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з дадаткам спірту і іншых рэчываў).
Утрыманне спірту і цукру[правіць | правіць зыходнік]
Паводле беларускіх стандартаў, па ўтрыманні эцілавага спірту і цукру віно падзяляюць на:
- Натуральнае:
- Сухое віно — віно, прыгатаванае праз поўнае збражэнне сусла з астаткавым утрыманнем цукру не больш 1 %. (спірт — 9-13 % аб., цукар — да 3 г/л)
- Сухое асаблівае (спірт — 14-16 % аб., цукар — да 3 г/л)
- Паўсухое (спірт — 9-13 % аб., цукар — 5-30 г/л)
- Паўсалодкае (спірт — 9-12 % аб., цукар — 30-80 г/л)
- Спецыяльнае (г.зн. моцнае):
- Вадарызаванае (спірт — 16-18 % аб., цукар — да 6-16 %)
Віно, насычанае ў працэсе другаснага бражэння вуглекіслым газам, завецца ігрыстым віном. Самае вядомае ў свеце ігрыстае віно — шампанскае (вырабляецца ў французскай правінцыі Шампань).
Да спецыяльнага віна магчыма аднесці натуральнае мядовае віно натуральнага бражэння. Гэта дэсертнае ўмеранна салодкае віно з выяўленымі мядовымі і кветкавымі ноткамі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віно