Чырвонагаловы каралёк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвонагаловы каралёк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Regulus ignicapilla Temminck, 1820

Сінонімы
  • Regulus ignicapillus
Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Круглы год

     Зімуе
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  916249
NCBI  73322

Чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapillus) — дробная пеўчая птушка сямейства каральковых атрада вераб’інападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 9 см, размах крылаў 13-16 см. Вельмi падобны да жоўтагаловага каралька (верх крыху цямнейшы, нiз больш светлы), адрознiваецца па белым брыве i чорнай палосцы праз вока. У маладых яны не тaкiя выразныя.

Песня на адной вышыні i ў аднолькавым тэмпе (канцоўка крыху больш высокая) — «сi-сi-сi-сi-сiйа», позыў больш гучны i нiзкі, чым у жоўтагаловага каралька.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Паўднёвая, Цэнтральная і Заходняя Еўропа, Малая Азія, захад Каўказа, паўночны захад Афрыкі.

Насяляе вялікія лясныя комплексы вільготных сасновых бароў з невялікай колькасцю елак і лісцевых дрэў. На поўдні Iспанii i ў Паўночнай Афрыцы жыве ў дубовых лясах. Сярод біятопаў паркi, сады, купiны дрэў сярод палёў.

У паўночнай частцы арэала пералётны, у паўднёвай частцы — аселы. На Беларусі вельмі рэдкі залётны і, магчыма, гняздуючы на крайнім захадзе від.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ладзіць, як правiла, на канцы галiнкi хваёвага дрэва; калi няма хваёвых дрэў, выкарыстоўвае дубы, вербы i нават ядловец. Дыяметр 10,5-11,5 см, вышыня 7-8 см, дыяметр адтуліны 2,5-3,5 см.

Яйкі (7-11, да 12) авальныя, з адным вузейшым канцом, светла-карычневыя або ружова-карычневыя. Плямы вельмі дробныя, чырвона-карычневыя (часта на шырокім канцы ўтвараюць вянок). Памеры: 13,5 х 10,5 мм.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Падвіды:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]