Чырвоны мост (Ерэван)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоны мост
Чырвоны мост
Каардынаты: 40°10′18″ пн. ш. 44°30′00″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва арм.: Կարմիր կամուրջ
Гістарычныя назвы Стары Разданскі мост, Мост хаджы Плаві
Вобласць ужывання пешаходны
Перасякае Раздан
Месца размяшчэння Сцяг Арменіі Ерэван
Канструкцыя
Матэрыял вулканічны туф
Агульная даўжыня 80
Шырыня моста 11
Вышыня канструкцыі 11 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1679
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чырвоны мост (арм.: Կարմիր կամուրջ), таксама вядомы як Стары Разданскі мост, або Мост хаджы Плаві (арм.: Խոջա Փլավի կամուրջ) — рэшткі моста цераз раку Раздан у Ерэване, сталіцы Арменіі. Назву «чырвоны» атрымаў ад вулканічнага туфу, з якога быў узведзены[1].

Чырвоны мост на фоне Ерэванскай крэпасці

Агульная даўжыня моста дасягала 80 м, вышыня — 11 м. Мост меў чатыры пралёты: два ў сярэдзіне, два па берагах ракі Раздан[2]. Раней на яго месцы існаваў іншы мост, які з'явіўся ў Сярэднявеччы і меў асабліва важнае значэнне, паколькі па ім ішлі ўсе караваны ў горад. Мост злучаў Ерэванскую крэпасць і Арарацкую даліну. У 1679 годзе стары мост быў разбураны землетрасеннем, яго аднавілі на сродкі гараджаніна хаджы Плаві, чыё імя пасля пэўны час і насіў мост. Чырвоны мост быў перабудаваны ў 1851 годзе і стаў уяўляць сабой двухпралётную канструкцыю, па канцах якой было яшчэ па адным праёме для пропуску паліўнай вады. Аднак пасля будаўніцтва моста Перамогі Чырвоны мост быў закінуты[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Yervand Shahaziz, The Old Yerevan (Հին Երևանը), pp. 186-187
  2. V. M. Harutyunyan, Caravanserais and bridges of the Medieval Armenia (Միջնադարյան Հայաստանի քարավանատներն ու կամուրջները), pp. 12
  3. Цікавыя масты ў Арменіі Архівавана 12 жніўня 2020. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]