Раздан (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Раздан
арм.: Հրազդան
RazdanRiver.jpg
Даўжыня 141 км
Расход вады 17,9 м³/с
Вадазбор 2560 км²

Разда́н (арм.: Հրազդան, Таксама За́нга) — найбуйнейшая рака Арменіі, левы прыток Аракса (басейн ракі Кура) на мяжы з Турцыяй. Раздан працякае праз усю краіну з поўначы на поўдзень. Даўжыня 141 км, плошча басейна з басейнам возера Севан 7310 км², плошча басейна самога Раздана — 2560 км². Працякае праз сталіцу Арменіі Ерэван. На рацэ размешчана гідраэлектрастанцыя.

Раздан выцякае з возера Севан у яго паўднёва-ўсходняй частцы, непадалёку ад горада Севан. У вярхоўях рака цячэ па горнай даліне (непадалёк ад патухлага вулкана Ара лер) на поўдзень, да Ерэвана. У наваколлі Ерэвана Раздан робіць некалькі крутых згібаў. У нізоўях рака цячэ па Арарацкай раўніне, і нарэшце ўпадае ў Аракс на мяжы з Турцыяй.

Паміж 1932 і 1962 гадамі на рацэ быў узведзены каскад з шасці гідраэлектрастанцый.