Чычы Муса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Чычы Муса
Поўнае імя Ндуша Чычы Муса
Нарадзіўся 12 жніўня 1994(1994-08-12) (29 гадоў)
Грамадзянства  ДР Конга
Рост 182 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Дэмакратычная Рэспубліка Конга Віта
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Рэнесанс ду Конга
2016—2017 Танзанія Сімба
2017 Замбія Білдкон 3 (0)
2018 Беларусь Слуцк 24 (0)
2020—2021 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Букаву Дава
2021—2023 Бурундзі Бумамуру
2023— Дэмакратычная Рэспубліка Конга Віта
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.

Чычы Муса (нар. 12 жніўня 1994, Гома, Дэмакратычная Рэспубліка Конга) — кангалезскі футбаліст, паўабаронца клуба «Віта» з Кіншасы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў на радзіме за клуб «Рэнесанс ду Конга», пазней гуляў у Танзаніі за клуб «Сімба» і ў Замбіі за «Білдкон».

У сакавіку 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Слуцк»[1]. Здолен замацавацца ў асноўным складзе случан. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[2].

У 2020 годзе далучыўся да клуба «Букаву Дава», а ў жніўні 2021 года перайшоў у бурундзійскі «Бумамуру». У ліпені 2023 года стаў іграком «Віты».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]