Чэсменскія воінскія могілкі
Чэсменскія воінскія могілкі? | |
---|---|
59°51′25″ пн. ш. 30°19′59″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1941 |
![]() |
Чэсменскія воінскія могілкі — могілкі ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга, побач з Чэсменскай царквой. На могілках пахаваныя ветэраны сувораўскіх, кутузаўскіх і іншых паходаў рускай арміі, а таксама абаронцы Ленінграда ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Спачатку на могілках хавалі ветэранаў рускай арміі, якія пражывалі ў Ваеннай Чэсменскай багадзельні, якая размяшчалася ў былым Чэсменскім палацы. Да сярэдзіны XX стагоддзя старыя пахаванні былі знішчаныя, а на іх месцы былі створаны могілкі абаронцаў Ленінграда.
7 мая 2003 года ля ўваходу на могілках быў усталяваны памятны крыж у гонар усіх загінулых воінаў. У аснове крыжа знаходзіцца дошка з надпісам: «Вечная памяць загінулым у імя Расіі ў перыяд: Айчыннай вайны 1812, Руска-турэцкіх войнаў 1828—1829, 1877—1878, Крымскай кампаніі 1853—1855, Руска-японскай вайны 1904—1905, Першай сусветнай вайны 1914—1918, Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945».
У 2011 годзе на могілках былі праведзены работы па рэстаўрацыі і добраўпарадкаванні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1