Чэшская касмічная канцылярыя
Чэшская касмічная канцылярыя (чэшск.: Česká kosmická kancelář, англ.: Czech Space Office) — чэшская ўрадавая арганізацыя, якая займаецца падтрымкай і пасоўваннем чэшскіх касмічных праграм. Была заснавана ў лістападзе 2003 года.

Да галоўных задач Чэшскай касмічнай канцылярыі адносіцца ўсталяванне кантактаў паміж чэшскімі прадпрыемствамі і праектамі з вобласці касманаўтыкі, супрацоўніцтва з Еўрапейскім касмічным агенцтвам і Міжнароднай астранаўтычнай федэрацыяй. Канцылярыя падтрымлівае інфармацыйны і даведкавы цэнтр.
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Празе, кіраўніком з'яўляецца Ян Коларж.