Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Алаіза Пашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алаіза Пашкевіч
Алаіза Пашкевіч

Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, вядома пад псеўданімам Цётка (у шлюбе Кайрыс; 1876—1916) — беларуская паэтка, грамадская і палітычныя дзяячка, публіцыстка. Адна з заснавальнікаў партыі Беларуская сацыялістычная грамада, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагоддзя.

У творчасці Алаізы Пашкевіч яскрава выявіліся асаблівасці фарміравання нацыянальных моўна-стылістычных сродкаў рамантычнай паэзіі, псіхалагічнай прозы, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў. Аўтарка кніжак і падручнікаў для дзяцей (далей…).