Шаблон:Выбраны змест/Беларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Барбары Радзівіл (1550)
Партрэт Барбары Радзівіл (1550)

Беларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяў ― адзін з асноўных жанраў беларускага жывапісу і скульптуры. Аснова жанру ― мемарыяльны пачатак, увекавечанне аблічча канкрэтнага чалавека. У мастацтве беларускія партрэты XII―XVIII стст. дзеляцца на жывапісныя і графічныя; парадныя, камерныя; у рост, па калені, паясны, галава, анфас, профіль і інш. Паводле колькасці персанажаў падзяляюцца на індывідуальныя, парныя, групавыя; спецыфічны від партрэта ― аўтапартрэт. Ад старажытнасці вядомыя партрэтная мініяцюра, партрэты на медалях і манетах.

далей…