Шаблон:Выбраны змест/Марк Аўрэлій Кар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Марк Аўрэлій Кар (больш вядомы як Кар) — рымскі імператар, які кіраваў у 282283 гадах.

Кар паходзіў, па ўсёй бачнасці, з Нарбонскай Галіі. Падчас кіравання імператара Проба ён займаў пасаду прэфекта прэторыя. У 282 годзе Кар быў абвешчаны імператарам войскамі Рэцыі і Норыка. Ён разграміў сарматаў і квадаў на дунайскай мяжы, а потым здабыў перамогу над персамі ў Месапатаміі. Аднак пасля ўзяцця персідскай сталіцы Ктэсіфона і пераправы на процілеглы бераг Тыгра Кар сканаў у сваім намёце. Сыны Кара Карын і Нумерыян сталі яго наступнікамі. Кар насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Вялікі» і «Германскі Вялікі» з 283 года (далей…).