Шаблон:Выбраны змест/Homo floresiensis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэрап Homo floresiensis
Чэрап Homo floresiensis

Homo floresiensis — гіпатэтычны выкапнёвы карлікавы від людзей. З-за малога росту Homo floresiensis вядомы таксама як «хобіт» (па аналогіі з істотамі, прыдуманымі Дж. Р. Р. Толкінам). Рэшткі Homo floresiensis выяўленыя ў 2003 годзе ў Інданезіі (востраў Флорэс, пячора Ліанг-Буа), дзе знойдзена некалькі шкілетаў рознай ступені захаванасці ўзростам прыблізна ў 13-95 тысяч гадоў (па апошніх альтэрнатыўных ацэнках — 60-100 тысяч гадоў). Па адзінаму вядомаму чэрапу і найбольш поўна захаванаму шкілету рост Homo floresiensis ацэньваецца прыкладна ў 1 м, а аб’ём галаўнога мозга ў 400 см³, што ў тры разы менш аб’ёму мозга сучаснага чалавека і набліжаецца да параметраў, характэрных для аўстралапітэкаў. Даследчыкі адзначаюць таксама шматлікія архаічныя рысы ў будове чэрапа і канцавін Homo floresiensis. (далей…).