Шаблон:Падзеі 26 верасня
Выгляд
- Еўрапейскі дзень моў (2001)
- Новая Зеландыя — Нацыянальны дзень дамініёна (1907)
- Эквадор — Дзень нацыянальнага сцяга (1860)
- 1087: У Вэстмінстэрскім абацтве каранаваны Вільгельм II, кароль Англіі.
- 1580: Англійскі капітан Фрэнсіс Дрэйк пасля кругасветнага падарожжа прыбыў у Плімут.
- 1629: Падпісана перамір’е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600—1629 гадоў.
- 1655: Расійскія войскі спалілі Пінск.
- 1832: Урачыстае адкрыццё Гёта-канала.
- 1960: Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН.
- 1960: Джон Фіцджэральд Кенэдзі і Рычард Ніксан правялі першыя ў гісторыі выбараў прэзідэнтаў ЗША тэледэбаты.
- 1964: Утвораны курортны пасёлак Нарач.
- 1995: Украіна прынятая ў Савет Еўропы.