Шаганы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаганы
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 9 км
Шырыня 8 км
Плошча
  • 70 км²
Найбольшая глыбіня 2,4 м
Размяшчэнне
Краіна
Шаганы (Украіна)
Шаганы
Шаганы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаганы (укр.: Шагани) — возера-ліман у Адэскай вобласці Украіны.

Ад Чорнага мора аддзелена пясчана-ракушачнікавым перасыпам шырынёй ад 80 да 310 м, вышынёй ад 1,4-2,5 да 3,5 м. Злучана з ліманам Алібей пратокай шырынёй 1,9 км, сувязь з морам перыядычная, цераз прарывы ў перасыпе.

Утварылася ў выніку трансгрэсіі марскіх вод у лагчыну тэктанічнага паходжання і нізоўі балак. Даўжыня па восі 11,5 км, шырыня ад 2,2 да 9,3 км. Глыбіня да 2 м.

Берагі характарызуюцца чаргаваннем абразійна-абвальных і акумулятыўных форм рэльефу, назіраецца другаснае расчляненне. Дно ўкрыта цёмна-шэрым супясчаным мулам з лінзамі пяскоў, маюцца лекавыя гразі (тоўшча да 1,2 м). На берагах мінеральныя крыніцы.

Салёнасць змяняецца па сезонах ад 14 да 30-35 ‰ і больш.

Водзяцца бычкі і кефаль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вихованець Г. В. Шагани // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)