Перайсці да зместу

Шаен (гара)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаен?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 915 м
Адносная вышыня338 м
Размяшчэнне
38°44′14″ пн. ш. 104°52′52″ з. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаен — гара на тэрыторыі штата Каларада (ЗША), акруга Эль-Паса, у ваколіцах горада Каларада-Спрынгс.

У гары знаходзіцца падземны комплекс NORAD (Цэнтр аб’яднанага камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі, Cheyenne Mountain Operations Center).

Гара Шаен мае тры вяршыні (самая высокая — прыкладна 2900 м вышынёй) і складзена гранітнымі і базальтавымі пародамі. Уваходзіць у склад Перадавога хрыбта, які, у сваю чаргу, з’яўляецца паўднёвай часткай Скалістых гор. Яшчэ ў 50-х гадах XX стагоддзя, да пабудовы бункера, на сярэдняй па вышыні вяршыні гары быў пабудаваны антэнны комплекс.

Зноскі