Шатаны
Шатаны[1] — беларускія міфалагічныя персанажы, якія не нясуць зла, але і не славяцца ніякімі добрымі справамі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шатаны — гультаі і дармаеды.
У народным фальклоры Беларусі Шатаны выступаюць як сімвалы гультайства і назойлівасці. У беларускай міфалогіі Шатаны вядомы як істоты, вядучыя зусім бесталковы лад жыцця. Карысці ад гэтых істот ніякай. Шатаны могуць цэлымі днямі хадзіць па дарогах, палях, лясах, не робячы нічога карыснага.
Характары ў Шатаноў кепскія. Паміж сабой яны не кантактуюць, а ў выпадку бяды не прыходзяць адзін аднаму на дапамогу. Яны паляць смуродны тытунь і гыркаюць адзін на аднаго. Ні ўсмешкі, ні добрага слова ад іх не дачакаешся. Адна толькі панурая буркатня.
Лад жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Гэтыя міфалагічныя персанажы пастаянна адцягваюць іншых ад працы. Яны могуць прычапіцца да чалавека і схіляць яго да такога ж дурнога бадзяння. У беларускім фальклоры гаворыцца, што злыя міфалагічныя персанажы (напрыклад, Ведзьма) дражняць Шатаноў. Так як Шатаны яшчэ і баязлівыя істоты — яны хаваюцца або ўцякаюць ад сваіх крыўдзіцеляў.
Здараецца, што Шатаны гінуць ад свавольства і нападаў злых духаў і істот. Калі Шатаны стамляюцца ад пастаяннага хаджэнні, яны часам плятуць лапці і робяць сабе кіі. Лапці хутка сціраюцца, а кіі ламаюцца ад пастаянна бескарыснага бадзяння.[2]