Шатландскі віславухі кот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шатландскі віславухі кот
Шатландскі віславухі кот
Шатландскі віславухі кот на Вікісховішчы

Шатландскі віславухі кот — парода катоў з характэрнай пабудовай вушніц, якія загнуты наперад і ўніз. Прычынай незвычайнай знешнасці гэтых котак з'яўляецца генная мутацыя. Калі ў кацянят пароды шатландская аблавухая да вызначанага ўзросту вушы застаюцца прамымі, то яны атрымліваюць назву шатландскія прамавухія.

Вонкавы выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Кот сярэдніх памераў, моцнага, гарманічнага целаскладу. Поўсць кароткая, густая, эластычная, вельмі мяккая навобмацак, пругкая, прылеглая да цела. Афарбоўка можа быць самай разнастайнай: аднакаляровай (блакітная, чорная, белая, пясочная, шакаладная (колер малочнага шакаладу), крэмавая), шматколернай (арлекін, ван), паласатай (розныя табі-малюнкі, мармуровая, плямістая, тыгровая). Вушы пастаўленыя шырока і складзеныя так, што іх верхняя частка прыкрывае вушную адтуліну, звісаючы ўніз. Чым больш шчыльна вушы прыціснутыя да галавы, тым больш каштоўны прадстаўнік гэтай пароды. Вочы вялікія, круглыя, адкрытыя, шырока пастаўленыя.

Нораў[правіць | правіць зыходнік]

Шатландскі віславухі кот мае ўраўнаважаны характар, непатрабавальная, характарызуецца вялікай прыхільнасцю да дома і чалавека.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]