Шахада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шахада (араб. الشهادة ‎— «сведчанне») — першы свядомы крок з дапамогай якога чалавек робіцца мусульманінам, адзін з пяці слупоў ісламу.

Лічыцца, што чалавек з’яўляецца мусульманінам ад нараджэння, але вымаўляючы словы сведчання веры ён робіцца свядомым вызнаўцам ісламу, цалкам прымаючы ўсе прынцыпы рэлігіі і рытуальную практыку.

Пераклад шахады выглядае наступным чынам:

" Сведчу, што няма сапраўднага Бога, акрамя Алаха, і яшчэ сведчу, што Мухамад Мухамад — пасланнік Алаха. "

Сведчанне веры ў шахадзе складаецца з дзвюх частак. Першая частка выяўляе прызнанне цэнтральнай канцэпцыі ісламу — Адзінабожжа. Сведчанне сапраўднае, калі чалавек дасягнуў свядомага ўзросту, прымае ўсе слупы веры, падзяляе асноўныя паняцці чалавечага статуса паводле ісламу (свабода, годнасць, адказнасць). Другая частка сведчання ўяўляе сабой прызнанне місіі Мухамада і яго статуса апошняга Прарока, а таксама прызнання Карана і прарочай традыцыі як абавязковай формы.

У агульным сэнсе шахада з’яўляецца як пацвярджэннем веры ў Бога, так і прыняццем на сябе адказнасці — перад Богам і чалавекам. Калі чалавек аднойчы вымавіў сведчанне і лічыць сябе мусульманінам, ніхто не мае права ставіць пад сумнеў яго рашэнне або выключаць, выдаляць яго з ісламу.