Шаўл Юдзіч Валь
Шаўл Юдзіч Валь | |
---|---|
Нараджэнне |
1541[1] |
Смерць |
1617 |
Бацька | Samuel Judah Katzenellenbogen[d] |
Веравызнанне | іўдаізм |
Шаўл Юдзіч Валь (Саўл Кацнеленбоген) (Вал, Вол, Saul Wahl) — паводле падання літоўскіх яўрэяў, быў абраны на адну ноч польскім каралём, пасля смерці Стэфана Баторыя.
Валь сапраўды жыў у Брэсце ў часы Жыгімонта III, які любіў яго, у 1589 годзе дазволіў яму звацца каралеўскім слугой і выдаў па хадайніцтве Валя некалькі ільгот («прывілеяў») для яўрэяў Літвы. Валь пабудаваў у Брэсце сінагогу і змясціў у ёй надпіс: «Шаўл Юдзіч, які мае ўладу, паставіў гэтую сінагогу ў памяць жонкі сваёй Дворы". Гэты надпіс і мог паслужыць крыніцай легенды.
Каро у сваім "Interregnum Polens im J. 1587" дапушчае магчымасць, што п'яная шляхта жартам магла на адну ноч выбраць багатага і ўшанаванага усімі габрэя Валя польскім каралём. Паводле легенды, Валь на працягу кароткачасовага свайго валадарання выдаў некалькі прывілеяў для яўрэяў Польшчы. Па меркаванні прафесара Бершадскага, Валь ў легендзе адлюстроўвае вобраз Жыгімонта III, які надзяліў ў рэчаіснасці яўрэяў тым, што легенда прыпісвае Валю. Нашчадкам гэтага Валя лічыцца барон дэ Вормс, статс-сакратар ў кабінеце лорда Солсберы.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134193814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 2 мая 2023.