Берасцейскае ваяводства
|
|||
Краіна | |||
---|---|---|---|
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Плошча |
40 600 км² |
||
Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае[1], Брэсцкае (1566—1795) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Брэст (Бярэсце).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вылучылася з Троцкага ваяводства (1566). Падзялялася на 2 паветы: Берасцейскі, у які ўвайшлі Брэст, тэрыторыя былога Камянецкага павета і Пінскі, у які ўвайшлі Пінск, тэрыторыя былога Кобрынскага павета, Тураў, Гарадзец, Здзітаў, Дубровіцкае княства.
Першы ваявода — Юрый Тышкевіч. З канца XVII ст. у адрознене ад Брэст-Куяўскага ваяводства ў Польшчы называлася Брэст-Літоўскім.
У 1791 г. утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У 1792 г. Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў паветам Мінскай губерні. У выніку трэцяга падзелу, Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў Слонімскую губерню Расійскай імперыі, заходняя частка ваяводства ў склад Аўстрыйскай імперыі.
Зноскі
- ↑ Назва выкарыстоўвалася ў польскіх дакументах
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|