Шведская народная партыя Фінляндыі
Шведская народная партыя Фінляндыі | |
---|---|
шведск.: Svenska Folkpartiet | |
![]() | |
Лідар | Anders Adlercreutz[d][1] |
Дата заснавання | 1906 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | правы меншасцей[d], лібералізм і праеўрапеізм[d] |
Інтэрнацыянал |
|
Колькасць членаў | 30 000 |
Сайт | sfp.fi (шведск.) |
![]() |
Шведская народная партыя Фінляндыі (шведск.: Svenska folkpartiet i Finland (SFP), фінск.: Suomen ruotsalainen kansanpuolue (RKP)) — палітычная партыя ў Фінляндыі, заснаваная ў 1906 годзе. Яе асноўная мэта — прадстаўляць інтарэсы шведскамоўнай меншасці Фінляндыі[2][3][4]. На сённяшні дзень партыя мае прадстаўнікоў ва ўрадзе Петэры Орпа : міністра адукацыі , міністра па еўрапейскіх справах і міністра моладзі, спорту і фізічнай актыўнасці.
Этнічная ўніверсальная партыя[5], якая з моманту заснавання сканцэнтраваная на такіх пытаннях, як права шведскамоўных фінаў на ўласную мову і захаванне пазіцыі шведскай мовы ў Фінляндыі[6]. Ідэалагічна ліберальная[7][8][9], сацыял-ліберальная[10], цэнтрысцкая[11][12] і праеўрапейская[13]. Партыя мела ўрадавыя пасады з 1979 па 2015 год і зноў з 2019 года, маючы адно ці два месцы ва ўрадзе, і супрацоўнічала як з правацэнтрысцкімі , так і з левацэнтрысцкімі партыямі ў парламенце.
Той факт, што фінскія права- і левацэнтрысты мелі патрэбу ў падтрымцы з боку партыі, сведчыць пра тое, што яна ўплывае на палітыку Фінляндыі ў большым маштабе, чым можна меркаваць з рэальнага памеру партыі. Становішча шведскай мовы як адной з дзвюх афіцыйных моў у Фінляндыі і права шведскамоўнай меншасці на шведскую культуру ёсць двума вынікамі ўплыву партыі ў фінскай палітыцы. Партыя ўваходзіць у Ліберальны інтэрнацыянал , Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Renew Europe . Моладзевая арганізацыя партыі называецца «Шведская моладзь » (шведск.: Svensk Ungdom).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Heiskanen P. RKP:n johtoon nousee ministerien tulokärjessä ollut Anders Adlercreutz – tällainen hän on // Yle Uutiset — Yleisradio, 2024. Праверана 17 ліпеня 2024.
- ↑ Arter, David (1999). Scandinavian Politics Today. Manchester University Press. p. 62. ISBN 978-0-7190-5133-3.
- ↑ Bondeson, Ulla (2003). Nordic Moral Climates: Value Continuities and Discontinuities in Denmark, Finland, Norway, and Sweden. Transaction Publishers. p. 20. ISBN 978-0-7658-0203-3.
- ↑ Hans van den Brandhof (2004). Lucas Prakke; Constantijn Kortmann (рэд-ры). The Republic of Finland. Kluwer. p. 183. ISBN 978-90-13-01255-2.
{{cite book}}
:|work=
ігнараваны (даведка) - ↑ K. Beyme (1996). Transition to Democracy in Eastern Europe. Springer. p. 59. ISBN 978-0-230-37433-1.
- ↑ Nordsieck, Wolfram. Finland . Parties and Elections in Europe (2019). Праверана 15 April 2019.
- ↑ Bergqvist, Christina (1999). Equal Democracies?: Gender and Politics in the Nordic Countries. Nordic Council of Ministers. p. 319. ISBN 978-82-00-12799-4.
- ↑ Juvonen, Tuula (2016-05-01). "Out and Elected: Political Careers of Openly Gay and Lesbian Politicians in Germany and Finland". Redescriptions: Political Thought, Conceptual History and Feminist Theory. 19 (1): 49. doi:10.7227/R.19.1.4. ISSN 2308-0914.
- ↑ Bale, Tim (2021). Riding the populist wave: Europe's mainstream right in crisis. Cristóbal Rovira Kaltwasser. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press. p. 34. ISBN 978-1-009-00686-6. OCLC 1256593260.
- ↑ Vít Hloušek; Lubomír Kopeček (2010). Origin, Ideology and Transformation of Political Parties: East-Central and Western Europe Compared. Ashgate Publishing, Ltd. p. 204. ISBN 978-0-7546-7840-3.
- ↑ Lane, Jan-Erik; Ersson, Svante (2008). Josep M. Colomer (рэд.). The Nordic Countries: Compromise and Corporatism in the Welfare State. Routledge. p. 260. ISBN 978-1-134-07354-2.
{{cite book}}
:|work=
ігнараваны (даведка) - ↑ Finland MPs vote to keep Swedish in schools (англ.) . The Local Sweden (6 сакавіка 2015). Праверана 21 снежня 2021.
- ↑ RKP, SFP. SFP:s Riksdag ValsProgram 2019 . SFP (2019). Праверана 18 April 2019.